Волков Валентин Викторович (1881-1964)

    Дисциплина: Иностранные языки
    Тип работы: Реферат
    Тема: Волков Валентин Викторович (1881-1964)

    Подготовил

    ученик 11 «Б» класса

    Средней школы №2

    Пикус Денис

    Лоев—2003

    Беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР. Скончыў Пензенскае

    мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з

    1913 года.

    Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы , нацюрморты. У 1918 годзе ўдзельнічаў у мастацкім афармленні Петраграда да 1–ай гадавіны Кастрычніцкай

    рэвалюцыі (эскізы пано “Уся ўлада Саветам”, “Штурм Зімняга” і інш.).

    Выкладаў у Веліжскай мастацкай школе (1919-1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923-1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце

    (1953-1964).

    Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз

    У. І. Леніна (партрэт 1926). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938). У 1920-30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: “Індустрыялізацыя”,

    “Калектывізацыя” (абодва ў 1930) для таможні на станцыі

    Негарэлае, дэкаратыўны фрыз “Кастрычнік на Беларусі” для павільена БССР Усесаюзнай сельскагаспадар-чай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг

    для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928-1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычна-рэвалюцыйнаму мінуламу Беларусі, Грамадзянскай і Айчыннай войнам, сучаснасці.

    Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталей. Сярод

    работ “Кастусь Каліноўскі” (1923), “Барыкады” (1923), “Малатабоец” (1926), “Партызаны” (1928) і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага

    рэалістычнага мастацтва 2-ой паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты М. Багдановіча

    (1927), мастака М. Гусева (1950),

    М.Горкага (1951) і інш. Значную каштоўнасць мае спадчына Волкава: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе

    ен поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага

    штрыха (“Трактарыстка” (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і інш.).

    Язык: Белорусский

    Скачиваний: 434

    Формат: Microsoft Word

    Размер файла: 26 Кб

    Автор:

    Скачать работу...

    Забрать файл

    Похожие материалы:


ПИШЕМ УНИКАЛЬНЫЕ РАБОТЫ
Заказывайте напрямую у исполнителя!


© 2006-2016 Все права защищены